вторник, 20 октября 2015 г.


Адна з самых загадкавых і містычных груп Беларусі. Нехта, перафразоўваўшы класіка, сказаў: «Троіца – гэта наша ўсё». У пэўным сэнсе, з гэтай фразай можна пагадзіцца, бо на сённяшні дзень з творчасцю гэтай групы знаёмыя ўжо каля паловы краін сучаснага свету. Многія не разумеюць, як мага ўтрох «заводзіць» фэсты і арэны, прымушаць перажываць песні разам з выканаўцамі, нават не ведаючы мовы? Напэўна, у гэтым і ёсць загадка Троіцы, пра якую ўсё кажуць. Іван Кирчук, ці дзядзька Ваня, як завуць яго прыхільнікі, вядомы не толькі як найталенавіты выканавец народных беларускіх песень і стваральнік этна-трыа ТРОІЦЫ, але і як адзін з найбуйных сучасных збіральнікаў і папулярызатараў традыцыйнага фальклору. Апроч альбомаў групы і сольных праектаў, ён рэгулярна выдае матэрыялы ўласных экспедыцый, папаўняючы скарбніцу беларускай культуры, якая з гадамі робіцца ўсё багацей і ярчэй.
Спрадвеку міфы існавалі не толькі ў іншаземным краі, але і на беларускай зямлі. На працягу некалькіх стагоддзяў рупліўцы збіраюць і запісваюць міфы, казкі, паданні ад старых, мудрых людзей – нашых далёкіх і блізкіх продкаў, якія ў сваю чаргу чулі і пераймалі тыя легенды ад сваіх дзядуль і бабуль, а яны – ад сваіх…
Заўсёды цікава распавядалася пра тыя істоты, якімі ва ўяўленнях людзей быў населены ўвесь навакольны свет. Тут, у нашым краі, “паміж пустак, балот”, сярод палёў і лясоў, азёраў і рэк, на падворку і ў хаце, у паветры, вадзе і пад зямлёю нібыта існавалі – жылі, , гаспадарылі, дапамагалі ці шкодзілі – усе персанажы, што ўвайшлі ў міфы нашай Бацькаўшчыны.

Падрабязней даведацца пра характары, звычкі і норавы незвычайных міфічных герояў беларускіх легенд і казак, убачыць ілюстрацыйны матэрыял па гэтай тэматыцы, пабачыць відэаматэр'ялы і шмат чаго іншага можна будзе на наступных старонках гэтага блогу.