Энцыклапедыя міфалагічных істотаў

Зюзя


Зюзя (мароз) — бог холаду ў язычніцкай міфалогіі ўсходніх славян. Паходзіць ад дзеяслова «зюзець» — мерзнуць, калець ад марозу. Увасабляе сабой зімовую сцюжу, а таксама каляндарны перыяд ад Калядаў да вясновага раўнадзенства. Павел Шпілеўскі беспадстаўна азначаў Зюзю як бога зімы ў беларускай міфалогіі.

Паводле паданняў, Зюзя ўяўляецца як дзед з доўгай барадой, які жыве ў лесе, ходзіць басанож, без капелюшу, у белым расхрыстаным кажусе. У руцэ трымае вялікую жалезную булаву — доўбню. Ад яго подыху ўзымаецца завіруха і мяцеліца.

Брат Перуна і Чарнабога.

Персанаж блізкі да Дзеда Мароза і Санта-Клаўса. У размовах з дзецьмі дарослыя часам называюць холад «зюзя».

Па-палеску «зюзя» азначае холад, мароз.

Пад Новы год беларусы варылі для Зюзі (мароза) куццю, каб задобрыць.

Волаты
Волат (ад стараслав. велии — вялікі) — персанаж усходнеславянскай міфалогіі. Асілак вялікага росту і магутнай сілы. Паводле паданняў, волаты жылі ў старадаўнія часы, пахаваны ў доўгіх курганах — валатоўках. Існуюць назвы паселішчаў у Паўночна-Усходняй і Цэнтральнай Беларусі (Волаты, Валатоўкі і пад.), якія звязваюцца з волатамі ў народных паданнях. Паданні пра волатаў паўплывалі на чарадзейныя казкі пра асілкаў, якім уласцівыя пэўныя рысы волатаў (напр., вялікая сіла).
Ад слова «волаты» паходзіць народная назва доўгіх курганоў — валатоўкі, пашыраная на поўначы Беларусі, у арэале рассялення кры́вічаў. Паводле зафіксаваных у многіх месцах паданняў, у валатоўках пахаваны асілкі-волаты. У некаторых мясцовасцях Беларусі каня таксама называлі «волат», а жарабя — «валаток», «валацёнак». У шэрагу беларускіх паданняў у выглядзе волата выступае лясун, гаспадар лесу. Ва ўкраінскай мове ёсць слова «велетень» — чалавек велізарнага росту і сілы. У ваколіцах г. Волагда (Расія) пры жніве аўса пакідалі нязжатымі некалькі «волотей» — пучкоў каласоў; існаваў звычай у час дажынак пакідаць «волотку на бородку». Сляды павер'яў пра волатаў захаваліся ў беларускай тапаніміі: вёскі Валатоўкі (Лепельскі, Міёрскі, Расонскі, Шумілінскі р-ны), Валатава (Гомельскі р-н), Валаты (Слуцкі р-н), засценак Волатаў і ўрочышча Волаткава поле каля Барысава, сялянская грамада «Велетовская» ў былым Полацкім павеце і інш. Паводле падання, у в. Валатава (Гомельскі р-н) у старажытнасці жылі волаты (асілкі).

Жыжаль


Жыжаль (Жыж, Жыжа, Жыжак) - прапанаваны (і, магчыма, выдуманы) фалькларыстам Паўлам Шпілеўскім старажытнабеларускі бог агню.
У духа Жыжаля нібыта верылi ў асноўным на тэрыторыi Мiнскай губернi. Паводле ўяўленняў беларусаў Жыжаль жыве пад зямлёй i там выпускае з сябе агонь. Калi ён робiць гэта павольна, то зямля саграваецца, а калi хутка, то ўзнiкаюць на зямной паверхнi пажары, гінуць сенажаці і лясы, высушваюцца палi i агароды, ад чаго яны робяцца бясплоднымi.
Iснавалi выслоўi: «Жыж унадзiўся», г. зн. «сталi часта ўзнiкаць засуха цi пажар»; «няўмычны, як Жыж» «неадчэпны, прылiпчывы, як Жыж»; «Жыжка села» абазначэнне лiшая, вогніка на вуснах. З iнфармацыi П. Драўлянскага можна зрабiць выснову, што Жыжаль - бог толькi падземнага i зямнога агню i не меў дачынення да агню сонечнага, нябеснага.
Існуе меркаванне, што П. Шпілеўскі (які не з'яўляўся прафесійным фалькларыстам) прыдумаў гэтае базство, дакладней памылкова вывеў яго з няверна вытлумачаных прымавак і дзiцячай назвы агню «жыжа».
Узгадваецца сярод ворагаў Пяруна.

Комментариев нет:

Отправить комментарий