Міфы – сюжэты, што выяўляюць розныя аспекты чалавечай самасвядомасці, а сюжэтнасць мае непасрэднае дачыненне да мастацкай слоўнай творчасці – шмат якія жанраў фальклору і мастацкай літаратуры. Міф наскрозь сімвалічны – самы сімвалічны з усіх з’яў, заснаваных на слове. Некаторыя сімвалы прадстаўлены ў наратыўнай (апавядальнай) форме, што прама дазваляе адносіць іх 6 да літаратуры. У міфе можна знайсці мноства сэнсавых пластоў – гэтаксама, як у кожным таленавітым мастацкім творы, але сімвалізм міфа глыбейшы. Міф – універсальная мадэль для пабудовы сімвалаў. У прынцыпе ўсё тыповае мае адносіны да міфалогіі, а стварэнне тыпаў лічыцца адным з вышэйшых дасягненняў мастацкай літаратуры. Але міф стварае тыповыя мадэлі і для ўсяго грамадства. Такога кшталту мадэлі, як бы суперсімвалы, называюцца археты- памі. Гэта адно з важнейшых, можна сказаць, фундаментальных, паняццяў не толькі міфалогіі як навукі, але і псіхалогіі, этналінгвістыкі, сацыялогіі і некаторых іншых дысцыплін. Міфалогія складаецца з архетыпаў, на якія, як на стрыжань, насаджваюцца вобразы і ўяўленні магіі, рэлігіі, палітыкі, мастацтва. Глыбінныя сэнсы і значэнні – архетыпы – выяўляюцца ў пісьменнікаў несвядома. А вось свядомае іх выкарыстанне называецца міфалагемай. Міф – бязмежны выток і вобразаў-тропаў прыгожага пісьменства. У літаратуры аўтарскае мысленне напластоўваецца на мысленне міфалагічнае, нараджаючы па сутнасці новы міф. Менавіта ў “розніцы” паміж першасным і другасным (аўтарскім) міфамі хаваецца закладзены пісьменнікам сэнс, падтэкст. Паколькі міф – асаблівы тып мыслення, ён непасрэдна праяўляецца ў мове. Моўныя міфемы можна знайсці практычна ў кожным тэксце. Так што і з гэтага боку міфалогія звязана з філалогіяй. Многія пісьменнікі мадэлявалі і мадэлююць рэчаіснасць павод- ле законаў міфалагічнага мыслення. Тыпы мастацкай міфалагізацыі наступныя: 1. Стварэнне сваёй арыгінальнай сістэмы міфалагем (характэрна ў асноўным для пісьменнікаў-рамантыкаў – Адама Міцкевіча, Мікалая Гогаля, Эрнста Тэадора Амадэя Гофмана, Янкі Купалы). 2. Аднаўленне глыбінных міфа-сінкрэтычных структур мыслення (напрыклад, ваўкалацтва, двойніцтва персанажаў – у Фёдара Дастаеўскага, Генрыха Сянкевіча, Яна Баршчэўскага). 3. Рэканструкцыя старажытных міфалагічных сюжэтаў, іх сучасная інтэрпрэтацыя (біблейскія сімвалы ў М іхаіла Булгакава, Васіля Быкава, Вячаслава Адамчыка, Уладзіміра Караткевіча, Алеся Разанава). 4. Увядзенне асобных міфалагічных матываў і персанажаў, узбагачэнне канкрэтна-гістарычных вобразаў універсальным сэнсам (Янка Купала, Максім Багдановіч, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Анатоль Сыс, Алесь Наварыч). 7 5. Паказ-аднаўленне фальклорных і этнічных пластоў нацыяналь- нага быцця, дзе яшчэ захаваліся элементы міфалагічнага светасузірання (Адам М іцкевіч, Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Вольга Іпатава). 6. Прытчавасць, лірыка-філасофская медытацыя, арыентаваная на архетыповыя канстанты чалавечага і прыроднага быцця: дом, хлеб, дарога, вада, гара, любоў і г. д. (Янка Купала, Якуб Колас, М аксім Гарэцкі, сучасныя пісьменнікі постмадэр- нізму).
Міф

Міфалогія ў беларускай літаратуры

Подписаться на:
Комментарии (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий