Вышэйшае дасягненне навуковай думкі ХХ – пачатку ХХІ
стагоддзя – зварот да навуковага вопыту мінулага, да праблем увогуле
духу. Вынікам новых гуманітарных арыентацый стала пераацэнка
звыклых паняццяў. Шмат якія з іх пачалі тлумачыцца інакш –
намнога шырэй. З другога боку, пераацэнка традыцыйных каштоў-
насцей выявілася ў тым, што на перакрыжаванні паняццяў шырокага
гуманітарнага профілю апынуліся з’явы культуры, якія раней
знаходзіліся на перыферыі навуковых інтарэсаў. Такой з’явай і
выступае міф. У апошняе стагоддзе ён набыў у поўным сэнсе слова
універсальны статус, а гэта, у сваю чаргу, садзейнічала пераасэнса-
ванню некаторых фундаментальных перадумоў гуманітарных ведаў.
З сярэдзіны 80-х гадоў ХХ стагоддзя ў СССР узнікла цікавасць,
з аднаго боку, да хрысціянства (набліжалася 1000-годдзе Хрышчэння
Русі), з другога – да язычніцкага мінулага розных этнасаў. Такі
грамадскі інтарэс звязаны не толькі з гарбачоўскай свабодай слова,
друку, агульнай дэмакратызацыяй жыцця ў краіне, але і з
глабальнымі працэсамі, абумоўленымі эпохай fin de siecle (канца
стагоддзя) і тысячагоддзя, а таксама адчуваннем несумненнай блізкай
змены культурнай парадыгмы, што мы і назіраем сёння, ужо ў
пачатку ХХІ стагоддзя: узрастае цікавасць да духоўных праблем, да
таямніц чалавечай псіхікі, а таксама адчуваецца тэндэнцыя
набліжэння адно да аднаго навукі і рэлігіі. Апошняя тэндэнцыя,
магчыма, стане вызначальнай менавіта ў ХХІ стагоддзі.
Узрастанне ролі і значэння міфалогіі як навукі звязана якраз з
названымі працэсамі і тэндэнцыямі. Сусветна вядомы культуролаг
румынскага паходжання М . Эліадэ адзначаў, што разуменне міфа
аднойчы будзе аднесена да найбольш важных адкрыццяў ХХ
стагоддзя. Выдатны рускі філолаг Д.С. Ліхачоў гаварыў, што
расшыфроўка міфаў стане, магчыма, найбольш прыкметным
5
дасягненнем у гуманітарных навуках ХХІ стагоддзя. Сучасны нямецкі
філосаф Г. Гадамер лічыць, што “міфы – першадумкі чалавецтва”.
Чаму ж міфалогія атрымоўвае такую высокую ацэнку, чаму
разуменне міфаў настолькі важна ў наш час?
Міфалогія – форма свядомасці, асаблівы працэс мыслення, які
захаваўся з самых архаічных часоў; дзейнічае ён і сёння, знаходзячы
выяўленне далёка не толькі ў мастацтве, у паэзіі, але і ў палітыцы,
ідэалогіі, рэкламе.
Слова “міфалогія” неабходна разумець у двух сэнсах –
аб’ектыўным і метамоўным: 1) як сістэму міфаў таго ці іншага
народа, рэгіёну, усяго свету (збор паданняў, легендаў, эпас архаічных
этнасаў) і 2) як навуку пра міфы.
Міфалогію вывучаюць самыя розныя навукі: фалькларыстыка,
этнаграфія, літаратуразнаўства, мастацтвазнаўства, лінгвістыка,
культуралогія, гісторыя, філасофія, псіхалогія, сацыялогія.
Міф – у аснове ўсіх нацыянальных культур. У тым выпадку,
калі працэс развіцця таго ці іншага народа пачаўся гістарычна не так
даўно і ў яго няма сваёй старажытнай міфалогіі, ён стварае сучасную.
Так, у ЗША – дзяржаве адносна маладой – створана свая ўласная
міфалогія, і дзякуючы Галівуду, СМІ яна нават распаўсюдзілася па
ўсім свеце. Без міфалогіі, якую можна назваць “нацыянальнай ідэяй”,
не абыходзіцца ні адзін этнас. Міфы садзейнічаюць яднанню
грамадства, удзельнічаюць у фарміраванні менталітэту народа праз
захаванне пэўных стэрэатыпаў мыслення і паводзін. Міфалогія – не
казкі і не фантастычныя ўяўленні – гэта абагулены вопыт
жыццядзейнасці продкаў, адлюстраваны і захаваны праз сістэму
вобразаў.
Сучасныя даследчыкі звычайна звяртаюць увагу на тое, што
міфалогія – народны аналаг навукі, бо яна занатавала найбагацейшыя
веды нашых продкаў пра прыроду. На нашу думку, міф – народная
філасофія, філасофія ў вобразах. Гэта важна для філолагаў-
літаратуразнаўцаў, бо літаратура заўсёды ставіла і вырашала тыя ці
іншыя філасофскія праблемы. Аднак найбольш цесна аб’ядноўвае
прыгожае пісьменства і міфалогію сам тып мыслення, заснаваны на
фантазіі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий